Лабух
вернуться

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Панок зрабіў выгляд, нібы зашпільвае штаны.

Я ашаломеў... Калі вартавы ўлады, вока яе і вуха, падпалкоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў прыбіральні, сярод унітазаў асцерагаецца падслухоўкі і робіць выгляд перад сакратаркай, нібы прысцаўся, хто ж тады на прылеглай тэрыторыі жыве і не баіцца?

— Нашто вы Рутнянскага забілі? — спытаў я ў калідоры, каб не баяцца.

— Мы не забівалі. Падумайце: нашто? Як ён замінаў?.. Ніяк.

— Тады хто?

— Вы, Раман Канстанцінавіч. Вы забілі — і ніхто гэтага не адмяняў. Пакуль што...

— Вам да дзяржсакратара, — прыадчыніла дзверы насупраць кабінета Шыгуцкага сакратарка і прасунула ў іх галаву. — Можна?..

Дзяржсакратар — нейкі ніякі, хоць пра яго, як пра людажэра, расказвалі — падняўся з-за стала і падаў руку, склаўшы далонь лодачкай.

— Рады пазнаёміцца. Вас прэзідэнт прыняць хацеў, але заняты, так што наступным разам... Вы да нас заходзьце.

— Можа, і сёння прыме... — паглядзеў на гадзіннік Шыгуцкі, які збоку сядзеў за яшчэ адным, бясконцым — праз увесь кабінет уздоўж вокнаў — сталом. Вокны кабінета выходзілі на купалаўскі тэатр, на сквер, з якога збіраўся я ўраніцы выскачыць з пісталетам...

— Знізу не відаць таго, што зверху... — злавіў мой позірк дзяржсакратар, і Шыгуцкі падняўся:

— Пайшлі!

Ён зусім не адчуваў сябе ў кабінеце начальніка падначаленым.

— Вы заходзьце да нас, — паўтарыў, зноў падаючы далонь лодачкай, дзяржсакратар і кінуў Панку, застыламу ў дзвярах, праз якія незразумела для чаго мяне туды-сюды правялі. — А вы застаньцеся!

Голас ягоны нічога добрага падпалкоўніку не абяцаў... Не такі ўжо ніякі гэты дзяржсакратар, не абы-які...

— Дзе ты ўзяў Лі-Лі? — прайшоў да шафкі з барам і наліў каньяку Шыгуцкі. — Выпі. А то, бачу, памрэш...

Кабінет ягоны быў куды меншы за дзяржсакратарскі — з адным акном на тэатр і сквер. Да дзяржсакратара мяне, мусіць, вадзілі, каб адчуў значнасць...

Я адставіў каньяк.

— Ды пі!.. Дзе ты выкапаў курву такую?.. Яе запрашаюць, прывозяць, абыходжваюць — ты ж, сікуха, падумай, якая ўдача! Ты ў штаны лезь, а яна ў палітыку — і ледзь морду не драпаць!.. Прэзідэнт проста шалёны, галовы паадрываць гатовы... Так што давай гэта ўсё скручваць.

Не зусім яшчэ разумеючы, пра што ён — але выходзіла, што Лі-Лі ім не абламілася?.. — я спытаў:

— Як?

— Амерыканскага сябра твайго даціскаць. Калі праўда, што ты сустракаўся з ім па дамоўленасці з Панком?

Я кіўнуў... Няхай сабе так, калі Панок памагатым быць паабяцаўся... І дамоўленасць са мной яму, мусіць, патрэбная, бо без яе — прагляд, промах, а з ёй — спроба вярбоўкі. Ён стараўся, прыдумаў, а ў мяне не выйшла... Не ўсё і не заўсёды выходзіць.

Фелікс, дзякуй Богу, жывы...

— Не даціснуць яго ў Амерыцы.

— У амерыканцы ён, а не ў Амерыцы! А то не ведаеш?

Не мог я ведаць, што Фелікс у “амерыканцы” — унутранай гэбэшнай турме.

— Панок пра гэта не казаў...

— А Лі-Лі? Яна ж да прэзідэнта з гэтым прыпёрлася! І вось з гэтым! — рвануў Шыгуцкі верхнюю шуфлядку стала і кінуў на стол паперы. — Развёў тут, распісаў! Дакументы нейкія прыклаў нямецкія!.. А яго з фальшывым пашпартам узялі — і не хрэн нас палохаць! Што, не шпіён?.. Згніе ў турме! Да смерці сядзець будзе, калі не адумаецца!

Я пацягнуўся да папер:

— Глянуць можна?..

Сакратарка зазірнула ў дзверы — яна, відаць, паўсюды тут зазірае:

— Барыс Сцяпанавіч, вас на хвілінку...

— Не вымандзюлівайся, — пры сакратарцы вылаяўся Шыгуцкі. — Я ўчора сам Лі-Лі да офісу вашага па дарозе падвозіў. — І ён пляснуў па паперах: — Падарунак прэзідэнту ўзяць, блядзь!..

— Можа, кавы?.. — кіўнула на каньяк сакратарка, і Шыгуцкі выпіхнуў яе, выходзячы: — Кавы-хуявы!..

Сакратарка хоць бы што: хуявы дык хуявы... У іх тут феня дзяржаўная, а Крабіч, прыдупак, дзяржаўную мову ў іх адваёўвае... Ідзі адваюй у бараку пад Хабараўскам...

Паперы былі тыя, якія не знайшліся ў сейфе, копіі якіх ляжалі ў маёй кішэні.

Я думаў, ды перакананы быў, што паперы, як і фотаздымак, ці ў Панка, ці ў Шыгуцкага, у некага з іх, але ж не так я думаў — зусім з другога боку, перакананы наадварот...

Крутая дзяўчынка — мая Лі-Лі.

Шоу якое... Лідзіі Паўлаўне ў такім музыка б не замінала...

Машынальна выпіўшы каньяк, я ўстаў, каб пайсці, мне ў кабінетах гэтых больш не было чаго рабіць, мне да Лі-Лі трэба, да Лі-Лі — і я выслізнуў у прыадчыненыя дзверы, а з дзвярэй насупраць выслізнуў Панок:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win