Лабух
вернуться

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Дык заплаці! — выскачыла з самой сябе, нібы ўжо ў зусім іншым спектаклі занятая, парывістая Лі-Лі. — Я ўся праз цябе патрацілася.

Праз мяне?..

Звыкла сунуўшы руку ў кішэнь, я намацаў не партманэт, паперыны... а гадзіну таму ў кішэні, дзе звычайна грошы былі, ляжаў пісталет... і пінжак на мне нябожчыцкі, добра, што Лідзія Паўлаўна не заўважыла — што гэта са мной?..

Праз каго?..

— Што з табой? — наплыў твар Лі-Лі — і я хвастануў па ім складзенымі паперынамі:

— Вось што са мной!..

Кончаная курва. Хоць якая яшчэ можа быць у кончанага лабуха?..

— Рома... Раман... — абурана задыхнулася мне ўслед Лідзія Паўлаўна. — Раман Канстанцінавіч...

З усіх бакоў рэзідэнцыі прэзідэнта тырчэлі шыльды з надпісамі белым па сінім: “ПРАХОД ПА ТЭРЫТОРЫІ ПРЫЛЕГЛАЙ ДА БУДЫНКА ЗАБАРОНЕНЫ!” З-за шыльдаў зыркалі паставыя...

“Пачынаецца з Крамля ўся савецкая зямля”.

І дзе канчаецца прылегласць?..

Ахоўнікі на ўваходзе, прапускаючы праз брамку дагляду, страшылі аўтаматамі. Адзін з іх прайшоў да дзвярэй за газетным прылаўкам, адчыніў, зазірнуўшы — і я ўбачыў, што там буфет. Мяне паднуджвала з учарашняга — хоць крошку якую з’есці?..

У бязлюдным буфеце сядзеў за сталом у самым куце адзінокі Муля... Буфетчыца на яго глядзела.

Я падсеў з бутэрбродам.

— Як ты думаеш, што мы тут робім? — у стол спытаў Муля.

Не выглядала, што яму хораша.

— Нешта ж робім. І я, і вы...

— Вось я і думаю: што? Раней мы ў тых прасілі: дайце, дайце... Цяпер у гэтых. Каб зарабіць даць — не, толькі прасі. А чаму я прасіць павінен, калі зарабіць магу?

Хто ўжо хто, а ён не павінен быў прасіць. Я і сказаў:

— Вы не павінны...

— Дык выкручваюць так, каб прасіў! Ім у кайф, каб я прасіў, разумееш?

Пэўна ж, у кайф. Яшчэ нядаўна ім да яго было, як да Бога... Глядзелі б здалёк, як буфетчыца.

Тая не вытрывала — так хацела бліжэй. Падыйшла з кавай.

Муля кіўнуўся.

— Дзякуй. Не хачу... Ты будзеш?

— А што тады вам?.. — хуценька, як атруту, адставіла ад яго каву буфетчыца, якая плыла ад шчасця. — Што хочаце прасіце...

Пад руку. Ці яна чула нас?..

Муля кашлянуў няёмка і з-за няёмкасці папрасіў:

— Вады.

Буфетчыца пабегла.

— Плюньце, — сказаў я, халяўнай кавай свой бутэрброд запіваючы. — Хто яны прад вамі? Ашавуркі.

— Тады ты да іх чаго? — падняў на мяне Муля нябесныя вочы...

Кабінет Шыгуцкага быў на чацвертым паверсе, і на ім, апроч аховы ўнізе, стаяла свая ахова, якая перакрывала праход на пяты паверх, прэзідэнцкі, дзе, канечне ж, яшчэ адна ахова, асабістая... Абставіўся — не дабрацца.

У прыёмнай дзяржсакратара, памочнікам якога лічыўся Шыгуцкі і з якім дзяліў прыёмную і сакратарку, сядзеў падпалкоўнік Панок. Апрануты ў форму — відаць, што падпалкоўнік.

— Пайшлі пакурым, — падняўся ён мне насустрач. — Барыс Сцяпанавіч наверсе.

— Ён званіў мне...

— Пазваніў — і зноў паклікалі. Я паўтары гадзіны чакаю.

— Можаце ў кабінеце пачакаць, — сказала сакратарка. — Вам дазволена.

— Не, — узяў пад локаць і павёў мяне на калідор Панок. — Мы пакурым.

Зайшлі ў прыбіральню. З яе відаць быў глухі, замкнёны чатырма карпусамі, квадратны двор рэзідэнцыі, у якім, перамыкаючы квадрат, будаваўся яшчэ адзін, пяты корпус. У чатырох, мусіць, месца не хапала — кіраваць прылеглай тэрыторыяй.

— Курыце?.. — спытаў Панок, дастаючы з кішэні нататнік з алоўкам.

— Не.

— І я кінуў, — пачаў пісаць ён нешта ў нататнік. — Нічога ў дыме, апроч дыму, мазгі толькі туманіць... Як вам шоу ўчарашняе?

— Так сабе...

— А мне спадабалася... Чаму вам так сабе?

Мне мазгі туманіла, і, як мог, я сіліўся ўцяміць, чаго ён хоча...

— Можна лепей.

— Можа быць, не буду спрачацца, — выдраў і падаў лісток з нататніка падпалкоўнік. — Вы прафесіянал, вам відней.

На лістку было напісана:

Не забудзьцеся (!): вы сустракаліся з Рачніцкім па дамоўленасці са мной! Абавязкова!

Гэта ўваходзіла ў план вярбоўкі! Зразумелі?

Так вы мне дапаможаце — і я вам.

— А як... — хацеў спытаць я, як ён мне дапамагаць збіраецца, а падпалкоўнік прыклаў палец да губ, вачыма паказаўшы па кутах і ўверх...

— Як мы не ўбачыліся?.. — Ён пашкуматаў лісток, кінуў ва ўнітаз і спусціў ваду. — Я па тэлевізары глядзеў.

— Барыс Сцяпанавіч вярнуўся! — уварвалася ў мужчынскую прыбіральню сакратарка. — Вас чакаюць!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win