Вянок
вернуться

Багдановіч Максім

Шрифт:
* * *

Цветы осенніе мілей

Роскошныхъ первенцевъ полен.

А Пушкинъ.

Плакало лета, зямлю пакідаючы; Ціха ліліся сьлязінкі на поле, Але прыгожаю восеньню яснаю Там, дзе упалі яны, вырасталі Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. — Кветкі асеньніе, родные, бледные! Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць. Можэ таму-то душа надарваная Гэтак любоўна вянок з вас сплетае.
* * *
Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі^ Скура сьлізкая, як у вужа, У целі стыгне халодная кроў, Злосьць бязцэльная у круглых вачах... Чу! Чуваць шорах ног павукоу Аплетаючых сьцены і дах.
РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.

Polatuj nad grobz,

Piosenko żałobz.

Żygliński.

Дробны дождж сячэ, ліецца; Вецер злосна у хату рвецца, У полі стогнам аддаецца, Стукне ў дзьверы і вакно; — Сэрцэ беднае заб'ецца І адразу у ім прачневда, І адразу скалыхнецца Усё што згінуло даўно. Успомніць сэрцэ, што любіло, Успомніць моладасць і сілу, Усё, што знікло і уплыло, Усё успомніць, як у сьне, — Бачу: сэрцэ не забыло, Што жыцьцё ў ім загубіло... І разрытаю магілай Вее сумна на мяне.
* * *
Ноч. Газьніца гарыць, чырванее, І гарбата, астыушы, стаіць. За сьцяной запевае завея, Сумна бомамі у полі зьвініць. С краю у край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэцка скутая сьнегам земля: Грудзі моцные цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Сьнег халодны у палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне.
Нізка вершоў "Згукі бацькоўшчыны".
* * *
Ўся ў сьлезах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына. Вецер павевае І расу страхае Ой, напэўна і дзяўчына Лек на сьлёзы мае. Адгадайце-ж, людзі, Хто страхаць іх будзе І чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе?
* * *
Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запевае: "Сьцежка ў полі пралегае траўкай зарастае. Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, — Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына. Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, — Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай: — Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае; Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае".
 * * *
Ня кувай ты. шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажэш, што я жыці буду Але лепш не гавары. Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ, Грудзі хворые мае; Боль у іх мне душу агартае. Думцы голас падае. Кажэ, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары... Прыляці-ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары.
ЯН І МАЦІ.
Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку. Што-ж, пастаў прэд абразамі, запаліўшы, сьвечку: Мо паможэ Яну гэты сьвет і пацер словы... Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцекаюць, А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць. Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаці хлопец памірае. Ой, ня век жэ сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці. Дагарыць яна і анікне, як і ўсё на сьвеці...
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Private-Bookers - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • help@private-bookers.win